У Баранавічах распачата крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага жыхара за лжэпаведамленне аб мініраванні прамысловага прадпрыемства, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

У аператыўна-дзяжурную частку Баранавіцкага ГАУС паведамленне аб мініраванні завода паступіла 2 снежня каля 21.20. На месца неадкладна выехалі следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы, МНС, брыгада хуткай дапамогі. Праваахоўнікі распачалі неабходныя меры для грамадскай бяспекі, правялі неадкладныя следчыя дзеянні. Былі эвакуяваныя 150 чалавек. Абследаваўшы завод, спецыялісты не выявілі небяспечных прадметаў. У 23.15 прадпрыемства аднавіла сваю працу.

«Званок у міліцыю паступіў з гарадскога тэлефона. Тэлефанаваў 43-гадовы работнік гэтага завода, яго затрымалі па месцы жыхарства. Медыцынскі агляд паказаў наяўнасць алкаголю ў выдыханым ім паветры ў канцэнтрацыі 1,8 праміле», - распавяла падрабязнасці Наталля Сахарчук. Прычыну свайго ўчынку мужчына патлумачыў нежаданнем ісці на працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0