Здарэнне адбылося 2 снежня каля 22.30 у пасёлку Юбілейны, піша СК.

Там у адной з кватэр адбыўся канфлікт. І 44-гадовы мужчына, і яго жонка, і 22-гадовы сын — усе былі п'яныя.

Падчас сваркі яны перайшлі ў пад'езд дома, дзе мужчына некалькі разоў ударыў жонку нажом, пасля чаго накіраваўся ў бок сына. Падчас барацьбы 22-гадовы хлопец змог выхапіць нож і нанёс некалькі ўдараў бацьку. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр. Жанчыну даставілі ў бальніцу.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд кватэры і пад'езда дома, падчас якога канфіскавана прылада злачынства. У дачыненні да 44-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.14 ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса (замах на забойства).

Дапытаныя пацярпелая, сведкі, суседзі сям'і, а таксама 14-гадовы сын, які аказваў дапамогу маці да прыезду медыкаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?