На лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча невядомы сёння выліў вядро кефіру. Гэта адбылося калі моладзевы лідэр праходзіў на праспекце Незалежнасці побач з помнікам Фелікса Дзяржынскага.

Выліўшы змесціва, мужчына выкінуў вядро і кінуўся наўцёкі. Вадкасць заліла таксама хлопца па імені Юльян, які ішоў разам з Дашкевічам, і жанчыну на вуліцы. Яны выклікалі міліцыю.

Праваабаронцы не выключаюць, што правакацыі на вуліцах - гэта новы спосаб ціску з боку лукашэнкаўскіх спецслужбаў на іншадумцаў, супраць якіх метады запалохвання не спрацоўваюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?