2 снежня ў бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі 9-месячнае дзіця. Па словах відавочцы, які выклікаў хуткую, хлопчык выпаў з балконнага акна з вышыні першага паверха. Мужчына падбег да хлопчыка, загарнуў яго ў куртку і выклікаў хуткую, піша СК.

Па месцы жыхарства выехала следча-аператыўная група.

У гэты дзень бацька хлопчыка знаходзіўся на працы, а да маці прыйшлі ў госці сваякі, з якімі яна выпівала. Праз некаторы час жанчына са старэйшым дзіцем і стрыечнай сястрой пайшла ў краму па алкаголь. У кватэры засталіся яе стрыечны брат, які спаў, і яго 45-гадовая маці. Жанчына знаходзілася ў стане моцнага алкагольнага ап'янення і патлумачыць, як дзіця апынулася на вуліцы не змагла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0