Турцыя заблакуе план НАТА па абароне Польшчы і краін Балтыі, калі альянс не прызнае тэрарыстычнымі арганізацыі, якія прадстаўляюць пагрозу для Анкары. Пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган на прэс-канферэнцыі перад самітам НАТА ў Лондане, перадае Hürriyet.

«Учора я сустракаўся з прэзідэнтам Польшчы. Па сутнасці, яны сказалі, што мы можам аб'яднацца ў абароне краін Балтыі. Калі нашы сябры ў НАТА не будуць прымаць за тэрарыстаў арганізацыі, якія мы лічым тэрарыстычнымі (у прыватнасці, курдскія) і з якімі вядзем барацьбу, мы будзем супраць любых крокаў, што прадпрымаюцца НАТА», — сказаў Эрдаган.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?