26-гадовы маладзён прыйшоў у госці да сваяка, які, вяртаючыся з камандзіроўкі, заехаў да сябе на дачу ў вёску Сокарава. Вясковец без дазволу ўзяў ключы ад службовага аўтамабіля «ГАЗ-3302», паведамляе абласная міліцыя.

Пазней ён сеў за руль і адправіўся ў кавярню ў аграгарадок Ула. Пакуль малады чалавек з прыяцелямі весела бавілі час, дзядзька адправіўся ў міліцыю па дапамогу.

Затрымалі ўсю кампанію праз пару гадзін пасля звароту пацярпелага да праваахоўнікаў. Да гэтага часу ўгоншчык, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, ужо паспеў накатаць па раёне амаль 50 кіламетраў. Акрамя пратаколаў па лініі ДАІ ў дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа за выкраданне аўто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0