Заява прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, што НАТА перажывае «смерць мозгу», абразліва, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром арганізацыі Енсам Столтэнбергам.

«НАТА служыць вялікай мэце», — сказаў Трамп, дадаўшы, што заўвагі Макрон сталі «вельмі абразлівымі» для ўсіх 28 краін альянсу.

Калі прэзідэнт Францыі дапускае такія выказванні, гэта «вельмі небяспечна», дадаў амерыканскі лідар. Паводле яго слоў, Вашынгтон заўсёды дапамагае Еўропе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?