president.gov.by

president.gov.by

Беларусь з павагай ставіцца да імкнення Сербіі ўступіць у Еўрапейскі саюз. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля перамоваў з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы вітаў нядаўняе падпісанне Сербіяй пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС і падкрэсліў, што Беларусь для Сербіі — шчыры сябар у Еўразійскім эканамічным саюзе.

«У той жа час мы з павагай ставімся да імкнення вашай краіны ўступіць у Еўрапейскі саюз і жадаем вам годна прайсці гэты шлях. Дай бог, каб у вас атрымалася тое, чаго вы хочаце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0