03.12.2019 / 16:15

Мілан Кундэра стаў грамадзянінам Чэхіі. 40 гадоў таму яго пазбавілі грамадзянства Чэхаславакіі 2

Самы вядомы чэшскі пісьменнік, які нарадзіўся ў Чэхаславакіі, але вось ужо больш за сорак гадоў жыве ў Францыі, прыняў грамадзянства Чэхіі.

Кундэра быў пазбаўлены грамадзянства ўладамі сацыялістычнай Чэхаславакіі ў 1979 годзе, а ў 1981 годзе атрымаў грамадзянства Францыі. Ён застаўся французскім грамадзянінам нават пасля развалу ЧССР і стварэння Чэшскай рэспублікі. З тых часоў Кундэра неаднаразова прыязджаў у Чэхію, аднак заўсёды рабіў гэта інкогніта.

У пасольстве растлумачылі. што дакумент аб прыняцці ў грамадзянства ўручыў Кундэры пасол Чэхіі ў Францыі Пётр Друлак. У інтэрв'ю газеце Pravo дыпламат расказаў, што Кундэра пагадзіўся прыняць чэшскі пашпарт пасля таго, як у мінулым годзе яму прапанаваў гэта падчас асабістай сустрэчы ў Парыжы прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш. Пасол таксама выказаў здагадку, што на пазіцыю Кундэры паўплывала нядаўняе святкаванне ў Чэхіі яго 90-гадовага юбілею.

NN.by

2
меркаванне / Адказаць
03.12.2019 / 16:36
Дык так і не прызнаўся, што калі быў камсамольцам, то настрачыў данос камунякам на маладога антысаветчыка Дворжачака?
2
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / Адказаць
03.12.2019 / 20:16
Что ж они только через 30 лет спохватились, гг? Или из всей череды министров читающим оказался один Бабич... то есть Бабиш?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру