Масква і Кіеў дамовіліся пра транзіт нафты на 10 гадоў, паведамляе ў фэйсбуку ўкраінская «Укртранснафта».

Адзначаецца, што ўкраінская кампанія і «Транснафта» заключылі 10-гадовае пагадненне.

Бакі заключылі дадатковае пагадненне да дамовы аб прадастаўленні паслуг па транспартоўцы нафты па тэрыторыі Украіны.

Пагадненне падаўжае дзеянне дамовы з 1 студзеня 2020 года да 1 студзеня 2030 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?