У аграгарадку Пагранічная Камянецкага раёна планавае правядзенне флюараграфіі скончылася здарэннем. Пацыент збіў урача перасоўнага рэнтген-кабінета і пашкодзіў абсталяванне ў аўтамабілі медыкаў, паведамляе Звязда

Памочніца ўрача на вуліцы запісвала ахвотных прайсці флюараграфію. Адзін з пацыентаў пасля працэдуры пачаў фліртаваць з ёй, усяляк спрабуючы ўзяць за рукі. Пазбавіцца на час ад назойлівага мужчыны дапамог калега, паклікаўшы дзяўчыну ў рэнтген-кабінет.

Вясковец жа быў залішне настойлівы. Спачатку ён патрабаваў упусціць яго ў кузаў, а затым і зусім кінуўся з кулакамі на ўрача, парваўшы ў таго халат і прычыніўшы розныя цялесныя пашкоджанні. Калі мужчыну адцягнулі мінакі, пацярпеламу ўдалося забегчы ў кабінет і зачыніцца знутры.

Аднак крыўдзіцель працягнуў хуліганіць: біў рукамі і нагамі спецаўтамабіль, а таксама пашкодзіў ў ім электраабсталяванне. У выніку 43-гадовага пацыента затрымала міліцыя.

Па гэтым факце следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства. Падазраванаму можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0