Рассельгаснагляд з 4 снежня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію малочнай прадукцыі налівам з 32 беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя змешчаная на сайце расійскага ведамства.

Гэта адбылося «пасля праведзенай працы з Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь».

Адзначаецца, што ўзаемадзеянне з беларускай ветэрынарнай службай па зняцці абмежавальных мер на пастаўкі прадукцыі жывёльнага паходжання з Беларусі ў Расію працягнецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0