Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2020 годзе вырастуць не больш як на $5 у эквіваленце, паведаміў БелТА першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.

«Цяпер рыхтуецца адпаведны праект указа. Мяркуецца рост тарыфаў не больш чым на $5, як гэта прадугледжана заканадаўствам», - сказаў Іван Вежнавец.

Паводле яго слоў, праект указа плануецца ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы ў бліжэйшы час, каб дакумент уступіў у сілу з 1 студзеня 2020 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?