3 снежня каля 16:40 дзяўчына-кіроўца «Рэно Меган» рухалася па вуліцы Сямашкі і, праязджаючы пешаходны пераход на дазваляльны сігнал святлафора, здзейсніла наезд на 15-гадовую дзяўчынку. Тая (па словах кіроўцы) раптоўна выбегла на забараняльны сігнал святлафора з-за грузавіка, што рухаўся ў другім шэрагу. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС Мінска Любоў Трапашка.

Фота: ДАІ Мінска.

Фота: ДАІ Мінска.

Інфармацыя правяраецца.

Брыгада хуткай даставіла дзяўчынку ў бальніцу.

ДАІ нагадвае, што пераходзіць праезную частку можна толькі ў спецыяльна прадугледжаных месцах. Нельга перабягаць дарогу нават на дазваляльны сігнал святлафора! Будзьце ўважлівыя і яшчэ раз нагадайце дзецям аб правілах паводзін на дарозе!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0