Галоўны трэнер «Дынама-Брэст» Марцэл Лічка распавёў radio.cz пра рознагалоссі з кіраўніцтвам клуба. Трэнера цытуе «Беларускі футбол».

— Ці адчуваеце вы адсутнасць свабоды ў сваіх адносінах з гульцамі і кіраўніцтвам?

— З кіраўніцтвам — так! Яны заўсёды хочуць аддаваць мне загады. Але гэта не мой менталітэт. Я ўжо сказаў ім, што я ім не патрэбны і што я магу вярнуцца дадому, калі не змагу рабіць усё так, як я бачу.

Фота: Дынама-Брэст.

Фота: Дынама-Брэст.

Гэта я галоўны, і калі ім гэта не падабаецца, яны могуць выбраць беларускага трэнера, які будзе іх слухаць.

Прэзідэнт заўсёды хоча загадваць, але праблема ў тым, што ён не разумее футбол. Я не займаюся яго справамі, таму хай ён не ўмешваецца ў мае. Зразумець адзін аднаго часам складана, — сказаў Лічка.

Бос брэсцкага «Дынама» Аляксандр Зайцаў раней быў памочнікам Віктара Лукашэнкі. 

Віцэ-прэзідэнт НАК і сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар асабіста віншаваў брэсцкае «Дынама» з перамогай у сёлетнім чэмпіянаце краіны і перадаў словы ад бацькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0