03.12.2019 / 21:25

Забег Санта Клаўсаў ладзяць у Мінску 14 снежня 1

Сотні Санта Клаўсаў, Дзядоў Марозаў, Снягурак, Місіс Санта, гномаў і іншых навагодніх персанажаў будуць спаборнічаць у бегу 14 снежня, паведамілі БелТА арганізатары мерапрыемства.

Старт у парку Перамогі прызначаны на 10.30. Далей траса пройдзе вакол Камсамольскага возера. Можна выбраць адну з пяці дыстанцый: на 1,5 км, 3 км, 5 км, 10 км або 15 км. Удзельнічаць у забегу змогуць таксама дзеці любога веку: для іх прадугледжана дыстанцыя ў 500 м.

Кожны ўдзельнік разам са стартавым нумарам атрымае баф (спецыяльны шалік), каб бегчы было цяплей і камфортней. На фінішы ўсіх чакаюць медалі і навагоднія паштоўкі. Для дзяцей арганізатары падрыхтавалі яшчэ і чырвоныя шапачкі Санты.

NN.by

0
Niemand / Адказаць
03.12.2019 / 22:16
Х..х...хвігня нейкая. Тут ужо або Санты Клаўсы, або сталінскія "дідымарозы". Бо інакш калісьці ўрэшце дупа храсне, як у аднога "маладога прэзідэнта". П.С. А лепей за ўсьо Святыя Мікалаі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру