kremlin.ru

kremlin.ru

Тэкст заявы з'явіўся ў тэлеграм-канале @belarustelegram, а пасля кожны з падпісантаў апублікаваў заяву ў сваім канале. Пад зваротам падпісаліся больш за 60 блогераў. Іх супольная аўдыторыя сотні тысяч чалавек.

У заяве зазначаецца:

— незалежнасць Беларусі не прадмет гандлю;

— Падпісанне любых дакументаў, якія ідуць на шкоду суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, непрымальна;

— Паглыбленне інтэграцыі з Расіяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны.

Нагадаем, што 7 снежня ў Сочы мае прайсці сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. За дзень да гэтага сустрэнуцца прэм'еры Беларусі і Расіі Румас і Мядзведзеў. І там, і там будуць абмяркоўвацца розныя пытанні з падпісаннем «дарожных картаў» па пытаннях інтэграцыі дзвюх дзяржаваў. Аднак на чым канкрэтна настойвае Расія, дагэтуль невядома. Перамовы адбываюцца ў абстаноўцы сакрэтнасці, змест дакументаў не агучваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0