Жонка прэм'ер-міністра Арменіі Ніколы Пашыняна Ганна Акапян на канферэнцыі «Жанчыны, мір і бяспека Савета бяспекі ААН» запрасіла першую лэдзі Азербайджана Мехрыбан Аліеву ў Карабах, паведамляе aysor.am.
Справа ў тым, што некалькі дзён таму Мехрыбан Аліева ў сваім телеграм-канале напісала, што яе мара — паслухаць мугам у Карабаху.
«Яна можа быць нашай госцяй, мы ведаем, як прымаць гасцей. Мы можам забяспечыць мугам, яна можа паслухаць», — сказала Акапян.
Паводле яе слоў, у выпадку прыняцця запрашэння, яна сама гатовая наведаць Баку.
«Але калі Мехрыбан Аліева пад сэнсам паслухаць мугам у Арцах мае на ўвазе вайну, то запэўніваю, што гэтая мара застанецца нездзяйсняльнай. Калі яны пачнуць вайну, то, верагодна, з'явяцца новыя тэрыторыі, дзе слухаць мугам стане марай», — адзначыла жонка прэм'ера Арменіі.