04.12.2019 / 21:13

З 1 студзеня мыта за ўвоз «непадзельных» тавараў значна знізіцца 3

З 1 студзеня 2020 года тавар, да якога цяпер ужываецца паняцце «непадзельны», уключаецца ў вагу і кошт тавару. Адпаведна разлік плацяжоў будзе праводзiцца толькі з перавышэння вартаснай або вагавай нормаў (з улікам вашай частаты перасячэння мытнай мяжы), перадае Гродзенская мытня. 

Нагадваем, што сёння бяспошлінна можна завезці тавары, кошт якіх не перавышае суму 500 еўра і (або) вага не перавышае 25 кг, а ў выпадку перасячэння мяжы часцей, чым адзін раз на працягу 3-х каляндарных месяцаў, кошт такіх тавараў не павінен перавышаць суму, эквівалентную 300 еўра, і агульная вага — не больш за 20 кг.

Цяпер пад «непадзельным таварам» для асабістага карыстання маюць на ўвазе тавар для асабістага карыстання вагой больш за 35 кг, які складаецца з адной адзінкі тавару, пры ўмове, што падзел такога тавару немагчыма без змены яго прызначэння.

З 1 студзеня 2020 года пры ўвозе пасудамыйнай машыны вагой 36 кг і коштам 300 еўра мытныя плацяжы будуць выплачвацца па стаўках 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг вагі ў частцы перавышэння вартаснай і (або) вагавай нормаў.

Напрыклад, калі ў будучыні вы будзеце перасякаць мытную мяжу радзей, чым 1 раз на 3 каляндарныя месяцы і ўвозіць толькі гэты тавар, то сума мыта складзе 44 еўра (11 кг*4 еўра).

На сёння ў дачыненні да «непадзельных тавараў» выплачваюцца плацяжы па стаўках 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за кожны кілаграм вагі, г.зн. за ўвоз «пасудамыйнай машыны» неабходна выплаціць 36 кг*4 еўра = 144 еўра. Таксама дадзены тавар не ўключаецца ў вагу і кошт тавараў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Генэрал Голад / Адказаць
04.12.2019 / 21:21
Слухай, НН, што ты пішаш? увесь артыкул - трызьненьне. Зайдзіце на сайт ДзМК і пачытайце інфармацыю для фізічных асоб. 
0
Максим / Адказаць
04.12.2019 / 23:23
Я помню день, когда нас затаскали в таежный союз. Ко мне позвонил местный предприниматель Корочка и с великой радостью сообщил. Ура, теперь можно возить телевизоры без пошлины. В этих словах заключалась великая радость человека. Оказалось, что все его мечты сбылись, а Дед Мороз выполнил его самое главное желание. Внимательно надо следить за новостями. Ничего хорошего эти послабления не сделают.
0
Ёпрст / Адказаць
05.12.2019 / 11:41
Вязіце расейскі аўтахлам без аніякай растаможкі і падымайце эканоміку Расеі :-)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру