Беларусь бачыць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Гэта адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сёння на адкрыцці XVII Мінскага форуму «Месца Беларусі ў Еўропе. Шанцы для замежнай палітыкі, эканомікі, грамадзянскай супольнасці і культуры», які 4-6 снежня праходзіць у беларускай сталіцы, перадае БелТА.

«Наша замежная палітыка, наша дыпламатыя, як вядома, шматвектарная, але зусім не разнавектарная. Мы не спрабуем гуляць на супярэчнасцях, але імкнемся іх згладжваць. І ў гэтым - значны патэнцыял для супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Еўрасаюзам, якое здольна абярнуцца дывідэндамі для кожнага з нас», — адзначыў намеснік кіраўніка беларускага МЗС.

«Калі прааналізаваць, што адбылося за апошнія гады, відавочны рост інтэнсіўнасці кантактаў ва ўсіх сферах. Так, візіты еўракамісараў і міністраў замежных спраў краін — членаў ЕС у Беларусь перайшлі з разраду сенсацый ў катэгорыю нармальнай, паўсядзённай працы, — сказаў Алег Краўчанка. — Падчас перамоваў мы ўсё больш канцэнтруемся на практычных пытаннях узаемнай цікавасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0