Галадоўка дэпутатаў у красавіку 1995 года супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму, фота Радыё Свабода.

Галадоўка дэпутатаў у красавіку 1995 года супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму, фота Радыё Свабода.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы перад дэпутатамі шостага і сёмага скліканняў, піша sb.by

«Прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат было нават больш, чым у мінулую кампанію. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, я гэта не хаваў: я, як адказны за дзейнасць галін улады па Канстытуцыі, павінен быў узначаліць працу па фарміраванні нашага парламента. Гэта мой абавязак. І натуральна, я перажываў і стараўся, каб наш парламент быў працаздольным.

Каб я ніколі больш не перажываў таго, што было ў сярэдзіне 90-х: калі я прыходзіў у парламент, а дэпутаты валяліся. Менавіта валяліся, а не сядзелі. Такі быў, ці бачыце, пратэст. Нас цягнулі да таго, што перажываюць сёння суседнія дзяржавы, асабліва Украіна.

Таму калі хтосьці шукае нейкія падводныя плыні, не шукайце. Я казаў напярэдадні выбараў: так, мы будзем падтрымліваць канструктыўных людзей. Парламент павінен быць зрэзам нашага грамадства па вертыкалі!» — сказаў Лукашэнка.

Дзякую ўсім членам участковых выбарчых камісій. Гэта больш за 60 тысяч чалавек беларусаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія бескарысліва і сумленна выконвалі сваю працу пад пільнай увагай шматлікіх міжнародных назіральнікаў. Іх было рэкордная колькасць. Мы не адмовілі нікому, прынялі ўсіх жадаючых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0