kremlin.ru

kremlin.ru

Праца над праграмай дзеянняў па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і пакетам «дарожных карт», а таксама дамовамі па адчувальных для абодвух бакоў пытаннях знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння ў звароце да дэпутатаў, піша БелТА.

У той жа час кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што пакуль не вырашаны шэраг прынцыповых пытанняў, у прыватнасці па газе і нафце. «Нават элементарнае пытанне не вырашана па бруднай нафце. А мы ж правалілі ВУП у асноўным з-за нафтавых праблем», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Сёння на прэзідэнта Пуціна ціск вельмі моцны. І прытым ужо з блізкага атачэння, антыбеларускага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0