05.12.2019 / 12:06

У Музычным тэатры — новы дырэктар

Сяргей Пукіта на фота злева

Калектыву Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра 5 снежня прадставілі новага кіраўніка — Сяргея Аляксандравіча Пукіту, паведамляюць Мінск-навіны.

Ён нарадзіўся ў 1978 годзе. У 2003-м скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры (майстэрня М. Абрамава). З 2010 па 2019 год працаваў на Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры на кіруючых пасадах. Зняўся больш чым у 60 фільмах, такіх як «Шукаю цябе» Міхаіла Вайнберга, «Стылягі» Валерыя Тадароўскага, «Франц + Паліна» Міхаіла Сегала.

Раней пасаду дырэктара Музтэатра на працягу дзевяці гадоў займаў Аляксандр Пятровіч. 5 лістапада 2019-га ён узначаліў Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру