Жабінкаўскі цукровы завод стаў выпускаць цукар з кавалачкамі сушаных ягад.
Выпушчана чатыры пазіцыі: з клубніцамі, чарніцамі, журавінамі і малінамі. Упакоўка — 500 грамаў.
Сайт прадпрыемства раіць дадаваць навінку ў гарбату, дэсерты, ёгурты, кашы і выпечку.