05.12.2019 / 13:28

У Шуміліне за ноч скралі машыны ў віцэ-мэра і начальніка міліцыі 28

Абедзве скрадзеныя машыны — аўтамабілі маркі Hyundai Creta. Адна 2018 года выпуску, другая — 2019.

Як расказаў «Нашай Ніве» адміністратар суполкі «Па палічках», аўтамабілі належаць начальніку Шумілінскага РАУС і намесніку старшыні Шумілінскага райвыканкама.

У прэс-службе Віцебскага абласнога УУС інфармацыю пацвердзілі.

«У ноч на 2 снежня ў Шуміліне былі скрадзеныя два аўтамабілі. Заведзеная крымінальная справа, яна накіраваная ў Следчы камітэт», — адказалі ў прэс-службе.

НТ

3
меркаванне / Адказаць
05.12.2019 / 13:33
За свае, непасільным трудом заработаныя, набылі, ці за кошт налогаплацельшчыкаў шыкуюць? 
4
Henry / Адказаць
05.12.2019 / 13:46
А чаму не Джылі ? Тэрмінова узяць на кантроль гэтых непатрятычных таварышаў.
2
AlALI / Адказаць
05.12.2019 / 13:48
)))
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру