05.12.2019 / 13:38

21-гадовая дзяўчына атрымала на картку ў 10 разоў болей грошай. І тут пачалося! 9

21-гадовая жыхарка Наваполацка, папаўняючы сваю аплатную картку ў аддзяленні «Белпошты», паклала на яе 320 рублёў. Але падчас правядзення плацяжу паштарка выпадкова націснула на клавіятуры камп'ютара лішні нуль, і ў выніку на рахунак дзяўчыны ўпала сума ў 3200 рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Увечары навапалачанка выявіла, што стала ўладальніцай вялікай сумы. І яна стала дзейнічаць: хутка перавяла грошы на сваю зарплатную картку, а таксама картку свайго маладога чалавека.

Супрацоўнікі пошты, выявіўшы нястачу, спачатку паспрабавалі вярнуць грошы праз банк, а пасля няўдачы там звярнуліся па дапамогу ў міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі, хто стаў уладальнікам сродкаў.

Спачатку дзяўчына казала, што папоўніла свой рахунак 3200 рублямі. Пасля пад цяжарам доказаў прызналася, што грошы дасталіся ёй з-за чужой памылкі. У дачыненні да яе заведзена крымінальная справа па частцы 1 артыкула 209 КК (махлярства).

УУС Віцебскага аблвыканкама папярэджвае: калі вам памылкова былі залічаны сродкі, якія вам не належаць, то паведаміце пра гэта ў банк. А калі вы патраціце чужыя грошы, то ў дачыненні да вас можа быць распачата крымінальная справа.

NN.by

31
Генэрал Голад / Адказаць
05.12.2019 / 14:35
Магла б хутка згубіць тую картку, праз пару-тройку гадзін паведаміць пра тое ў банк, а нейкі невядомы злачынца, за гэты час,  тыя грошы скраў бы. Але ж яна вырашыла рабіць інакш...
9
Туш / Адказаць
05.12.2019 / 14:40
Дурдом Рамашка. У нармальных краінах, гэта звычайная адміністратыўна-цывільная справа па артыкуле ЦК "Беспадстаўнае абагачэнне". У нас - крымінальная справа, ўсе дзялы. 
4
Свободный / Адказаць
05.12.2019 / 15:32
Генэрал Голад, ну да карточку потеряла куда что не ведаю меня в этот момент не было , а потом можно через месяцок на курорт а налоговой сказать падарыли что то мне это напоминает......
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру