Перформанс зладзілі актывісты кампаніі «Свежы вецер», паведамляе Радыё Свабода.

Удзень 5 снежня да амбасады Расіі ў Мінску дзве дзяўчыны ў нацыянальных строях, якім дапамагаў хлопец, прынеслі гарбуз, які паклалі ля брамы.

«Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх нялюбы, дзяўчына выкатвае яму гарбуз. Як знак такі, што нязгодная за яго ісці. У нашым выпадку гэта азначае: давайце сябраваць, але жыць мы будзем у розных дамах, кожны ў сваім», — сказаў журналістам актывіст «Свежага ветру» Сяргей Бульба.

Актывіст спрабаваў перадаць расійскаму паслу Дзмітрыю Мезенцаву зварот грамадскай кампаніі «Свежы вецер». Аўтары звароту папярэджваюць амбасадара, што будуць бараніць незалежнасць Беларусі «ўсімі даступнымі захадамі ў межах беларускага закона». Дакумент у актывіста не прынялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?