05.12.2019 / 16:15

Перамовы паміж Расіяй і Украінай наконт газу сарваліся 4

Фота Надзеі Бужан

Анансаваныя на 5 снежня перамовы паміж Расіяй і Украінай аб заключэнні новай дамовы на транзіт газу ў Еўрасаюз не адбудуцца. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Украіны. Новая дата трохбаковых кансультацый з удзелам прадстаўнікоў ЕС не прызначаная, перадае «Громадске».

Правесці перамовы ў гэтую дату прапанаваў міністр энергетыкі Украіны Аляксей Оржэль. Яго расійскі калега Аляксандр Новак папярэдне пагадзіўся, але з умовай, што да таго моманту «Нафтагаз» і «Газпром» змогуць дамовіцца аб тэхнічных дэталях кантракту.

Напярэдадні Оржэль меркаваў, што Масква і Кіеў неўзабаве могуць пачаць абмяркоўваць дэталі транзітнага пагаднення, у тым ліку тэрмін яго дзеяння, аб'ём прапампоўкі і тарыфы.

NN.by

3
Павел Ас / Адказаць
05.12.2019 / 16:26
Украіна атрымае газ з Германні па НАРМАЛЬНАМУ кошту, а вось што рабіць гарэтнай Расеі, якая не долее нікому больш прадаць газ даражэй за 200$ за 1000 кубоў ня ведаю :)
5
Матёрый / Адказаць
05.12.2019 / 17:18
Как страшно быть соседом Росссии. Руссские телеканалы пишут Белоруссия. Говарят на Украине. Грузия, Украина с кем только русссские не воевали!!!
5
Кабачок / Адказаць
05.12.2019 / 20:29
Павел Ас, каким образом? Это в твоих влажных мечтах.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру