05.12.2019 / 21:56

Што не так з афіцыйнай формай прозвішча новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта? Разбіраемся  11

Сёння на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта замест Наталлі Качанавай быў прызначаны першы намеснік старшыні КДБ Ігар Серге(я)енка. Навіна пра прызначэнне ўжо на сайце, і тут узнікла пытанне: як жа перадаваць прозвішча новага чыноўніка па-беларуску? Бо ў СМІ сустракаюцца два варыянты прозвішча: Сергеенка і Сергяенка. 

Па-першае, трэба вызначыцца з націскам, ад яго шмат што залежыць у беларускай мове. Мяркуючы на форме прозвішча на беларускай версіі сайта КДБ, націск падае на трэці склад, там падаецца форма «Сергяéнка». Так яно пазначана і ва ўсіх афіцыйных крыніцах (БелТА, belarus.by і інш.), у тым ліку ў дакуменце з яго подпісам.

Але ў беларускай мове яканне не адбываецца ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х (як і ў словах герой, кераміка, Геракл, прозвішчах Герашчанка і Шукелойць, напрыклад). Выходзіць, па правілах прозвішча мусіць пісацца Сергеéнка.

І ў Беларускай энцыклапедыі мы адшукалі аднафамільца былога спецслужбіста — анестэзіёлага і рэаніматолага Мікалая Іванавіча Сергеéнку. 

Відаць, памылка, зробленая супрацоўніцай пашпартнага стала, будзе і надалей тыражавацца ў прэсе. Але не на сайце «Нашай Нівы». 

NN.by

9
Бліскавіца / Адказаць
05.12.2019 / 22:20
Але ж калі ён па пашпарце праз Я, хіба не лагічна яго так і пісаць?
15
Henry / Адказаць
05.12.2019 / 22:28
У расейскім "камедзі" ёсць такі стэндап-комік - СергІенка. Тут усё гучыць нармальна.
3
a.hto.tam.idze / Адказаць
05.12.2019 / 23:34
Як вы напісалі, па-першае варта дакладна вызначыцца з ціскам. Бо, калі ён прыпадае на дугі склад, то правільна будзе пісаць СяргЕенка.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру