Што робіць патрыёт, калі незалежнасць пад пагрозай? Адказ у фільме «Адмірал»
7—8 снежня у кінатэатры «Масква». Сеанс а 16.30.
Фільм «Адмірал» распавядае гісторыю нацыянальнага героя Нідэрландаў — Міхіла дэ Раўтэра. Гэты легендарны марскі воўк неаднаразова выходзіў пераможцам у самых складаных бітвах.
Яго жыццё — гэта гісторыя годнасці і сапраўднага патрыятызму, нездарма на надмагіллі адмірала выбіта «ён ззяе бездакорнай годнасцю». Экранізацыя жыцця Міхіла дэ Раўтэра — адна з апошніх акцёрскіх прац знакамітага акцёра Рутгэра Хаўэра. А батальныя сцэны фільма здымаліся на сапраўдных старых баявых караблях.
Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы офіса Амбасады каралеўства Нідэрландаў у Беларусі.
Квіткі тут.

Каментары