05.12.2019 / 18:13

У ЗША ўвялі санкцыі супраць расійскіх хакераў, іх верхавод працаваў на ФСБ 3

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць расейцаў Максіма Якубца і Ігара Турашава, якіх улады краіны абвінавачваюць у махлярстве з праграмным забеспячэннем для камп'ютараў, а таксама яшчэ 15 фізічных і 7 юрыдычных асоб, звязаных, на думку Вашынгтона, з хакерскай групай Evil Corp. Аб гэтым паведамляецца ў чацвер на сайце Міністэрства фінансаў ЗША, піша tass.ru.

Згодна з дакументам, санкцыі ўводзяцца за шкоднасную дзейнасць у кіберсферы.

Мінфін ЗША таксама паведаміў, што дзейнасць Evil Corp нанесла шкоду ў памеры $ 100 млн.

У сваю чаргу Мінюст ЗША сцвярджае, што расійскі хакер Максім Якубец спрабаваў скрасці $ 220 млн з банкаўскіх рахункаў. У заяве адзначаецца, што рассыланне шкоднаснага ПЗ «прывяло да спробы крадзяжу прыкладна $ 220 млн, пры гэтым рэальная шкода банкаўскім рахункам яго ахвяр склала прыкладна $ 70 млн». Па версіі ведамства, Якубец дзейнічаў у рамках ашуканскай схемы разам з іншымі хакерамі.

Дзярждэпартамэнт ЗША аб'явіў ўзнагароду ў памеры пяці мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая паспрыяе затрыманню Максіма Якубца.

Паводле звестак Мінфіна ЗША, Якубец працаваў на ФСБ Расіі ў 2017 годзе, піша interfax.ru. У красавіку 2018 года, адзначаецца ў заяве ведамства, ён спрабаваў атрымаць ліцэнзію на працу з засакрэчанай інфармацыяй ФСБ.

NN.by

2
Матёрый / Адказаць
05.12.2019 / 18:37
То руссские телеканалы хвалили Трампа. Теперь ругают. И нашим и вашим?!
6
Матёрый / Адказаць
05.12.2019 / 19:39
Все мы на когото работаем.
0
Снова Йа / Адказаць
06.12.2019 / 00:32
Матёрый, на кого работаешь ты, нам уже ясно!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру