Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа адзін з самых папулярных спектакляў са свайго рэпертуара ў Вільні. Спектакль «Рэвізор» пройдзе 19 студзеня 2020 года а 18.30 на сцэне Рускага драматычнага тэатра Літвы (адрас: Jono Basanavičiaus g. 13, Vilnius). 

У верасні 2020 года Купалаўскі тэатр адзначыць сваё 100-годдзе. Літва стане першай краінай, якую Купалаўскі тэатр наведае з гастролямі ў юбілейным 2020 годзе. У старажытнай Вільні пакажуць спектакль «Рэвізор» паводле п’есы Мікалая Гогаля.

Разынкай беларускага «Рэвізора» з’яўляецца пераклад: усе персанажы спектакля размаўляюць на трасянцы, а Хлестакоў — на літаратурнай беларускай мове. Спектакль будзе паказаны гледачу з літоўскімі субтытрамі.

Квіткі ўжо можна набыць на сайце tiketa.lt, іх кошт — ад 13€ да 18 €.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру