05.12.2019 / 19:29

Макей: Еўропе трэба новы «план Маршала» 17

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на 26-м пасяджэнні Савета міністраў АБСЕ 5 снежня ў Браціславе заявіў пра неабходнасць новага плана для ўмацавання еўрапейскай бяспекі, паведамляе БелТА.

«Міру цяжка дасягнуць, але ён можа быць парушаны занадта лёгка. Нам патрэбны новы «план Маршала» для еўрапейскай бяспекі — план, калі ўсе дзяржавы-ўдзельніцы інвеставалі б у стварэнне надзейных механізмаў бяспекі ў нашым рэгіёне», — заявіў Уладзімір Макей.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства падкрэсліў, што 30 гадоў таму Парыжская хартыя для новай Еўропы абвясціла прынцып непадзельнай бяспекі, які паставіў перад сабой мэту растапіць лёд недаверу і пабудаваць адзіную Еўропу. «Ці спраўдзіліся нашы агульныя спадзяванні? На жаль, не. Хранічны крызіс даверу, паслабленне рэжымаў кантролю над узбраеннямі, хуткае нарошчванне вайсковага патэнцыялу, пашырэнне палітычнага і ідэалагічнага разрыву — вось сапраўдныя складнікі катастрофы», — канстатаваў міністр.

«Беларусь гатовая інвеставаць, нароўні з іншымі дзяржавамі-аднадумцамі, у пошук рашэнняў для перакладу пануючай парадыгмы канфлікту ў парадыгму бяспекі на аснове супрацоўніцтва, заснаванага на ўзаемадзеянні», — заявіў міністр замежных спраў.

На яго думку, нельга недаацэньваць ролю малых і сярэдніх краін. Яны павінны быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі дыялогу па пытаннях бяспекі, каб пазбегнуць новага падзелу Еўропы на сферы ўплыву.

«Нядаўняе спыненне дзеяння Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці працягвае вельмі небяспечную тэндэнцыю да эскалацыі ваеннай напружанасці ў Еўропе», - перакананы кіраўнік беларускага МЗС.

А з улікам таго, што кіберпрастора ўсё больш становіцца арэнай канфрантацыі, Беларусь прапанавала сфармаваць пояс лічбавага добрасуседства шляхам заключэння міжнародных пагадненняў па кібербяспецы, аналагічных пагадненням аб дадатковых мерах умацавання даверу і бяспекі ў вайскова-палітычнай сферы.

NN.by

66
Павел Ас / Адказаць
05.12.2019 / 19:44
Справу гаворыць. Трэба неяк супрацьстаяць ЗША і іх халуям з Крамля. Бо толькі Укоаіна ў Еўропу сабралася, адразу прыбеглі каляровыя чалавечыкі, якія спынілі ўмацаванне Еўропы :(
6
HENRIK KWINTA / Адказаць
05.12.2019 / 19:56
Эуропа без Макея разберыцца што ей патрэбна,вы лепш у сябе разбярыцеся,што натварыли за 25 год.
1
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
05.12.2019 / 21:04
###Макей: Еўропе трэба новы «план Маршала### А што трэба Беларусi, Уладзімір Уладзіміравiч???
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру