Амерыканскія даследнікі распрацавалі аральны супрацьзачаткавы сродак, які дастаткова прымаць раз на месяц, піша bbc.com.

Праглынутая таблетка застаецца ў страўніку некалькі тыдняў, павольна выкідаючы ў арганізм жанчыны гармоны, якія перашкаджаюць авуляцыі. Пры гэтым таблетка не перастравоўваецца, дзякуючы антыкіслотнаму пакрыццю, якое бароніць яе ад уздзеяння страўнікавага соку.

Фінансаваў даследаванні фонд Біла і Мелінды Гейтс. Кантрацэптыў ужо прайшоў тэсты на свіннях, і каманда распрацоўшчыкаў спадзяецца, што клінічныя выпрабаванні на людзях пачнуцца ў бліжэйшыя гады.

Прататып новага сродка зроблены ў форме зорачкі, памер распушчальнай капсулы такі, што праглынуць яе, хоць і з цяжкасцю, але можна - у падобных выпускаюць, напрыклад, рыбін тлушч.

Трапіўшы ў страўнік, «зорачка» раскрываецца, як кветка з шасці пялёсткаў — у кожным запас гармонаў. Зорачка занадта вялікая, каб прайсці далей у кішачнік. На працягу некалькіх тыдняў з «пялёсткаў» вызваляецца дзейнае рэчыва, пакуль нарэшце пустая абалонка не выводзіцца з арганізму.

Распрацоўшчыкі мяркуюць, што праблем са страваваннем і выпаражненнем быць не павінна, стрававод не павінен блакавацца.

Фонд Гейтсаў цяпер фінансуе працы па ператварэнні прататыпу ў лекі - гэтым займаецца біятэхналагічная кампанія Lyndra. Яе спецыялісты ўжо пачалі выпрабоўваць «зорачку» на некалькіх пацыентах — толькі абалонку, без дзейных рэчываў. Фармаколагі хочуць пераканацца, што такая форма дастаўкі лекаў у арганізм бяспечная і падыходзіць для іншых выпадкаў — лячэння малярыі, напрыклад.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

11
bell / Адказаць
06.12.2019 / 00:08
Ну, хто хоча знішчыць сябе, ды яшчэ і заплаціць за гэта!? 
3
Litvin z Pinska / Адказаць
06.12.2019 / 00:24
О вось так вынаходка. У Афрыку і Азію хай экспарціруюць і мясцрваму насельніцтву пачнуць раздаваць.
12
Мірон / Адказаць
06.12.2019 / 10:17
Litvin z Pinska, праз пару гадоў будзеце прасіць прыехаць людзей у Беларусь з Азыі і Афрыкі, калі насельніцтва рэзка састарэе. Ну, хіба, Расея разваліцца на часткі і будзе масовая плыня іміграцыі з Масквы.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру