05.12.2019 / 22:05

Украіна перадала ў Гаагу паведамленне пра ваенныя злачынствы расійскіх казакоў на Данбасе 7

Адвакаты «Украінскага Хельсінскага саюза па правах чалавека» і пракуроры Генпракуратуры даслалі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда паведамленне пра забойства падкантрольнымі РФ узброенымі фарміраваннямі ўкраінскіх ваеннапалонных на Данбасе, пиша pravda.com.ua.

Гаворка ідзе пра факты пазасудовых пакаранняў смерцю 9 ваеннаслужачых Узброеных Сіл Украіны прадстаўнікамі прарасійскай арганізаванай групы «Казачы саюз «Вобласць войска Данскога» падчас баёў за Ілавайск у 2014 годзе і Дэбальцава ў 2015 годзе.

Украіна дала фота- і відэадоказы, якія сведчаць пра факт захопу ўкраінскіх вайскоўцаў у палон, сведчанні відавочцаў забойстваў палонных, дакументы, якія пацвярджаюць смерць вайскоўцаў у палоне. 

У паведамленні асветленая і практыка вядзення баявых дзеянняў «чужымі рукамі», гэта значыць прыцягненне Расійскай Федэрацыяй у канфлікт падкантрольных ёй незаконных узброеных фарміраванняў.

Офіс пракурора праінфармавалі, што згаданыя незаконныя ўзброеныя фармаванні магчыма выкарыстоўваюцца Расіяй не толькі для дасягнення ваеннай перавагі, але і для ажыццяўлення сур'ёзных парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права.

NN.by

40
Павел Ас / Адказаць
05.12.2019 / 22:10
Рэжым, які прынёс вайну на мірныя землі, па загаду ЗША, павінен быць пакараны.
2
Матёрый / Адказаць
05.12.2019 / 22:35
У казаков все поьковники. Где рядовые, лейтенанты?! Взрослые люди. Ведут себя как дети. Атоманы. Ужас.
25
Брыдкая пачвара / Адказаць
05.12.2019 / 23:16
Нехта думае ,што суд будзе?А чаму не перадалі доказы злачынстваў такіх самых украінскіх груповак:Азова, Тарнада, Правага сектара і інш. ? «Міжнародная амністыя» і HRW пісалі а сотнях такіх выпадкаӯі ў т.л. неаднаразовых катаваннях і забойствах палонных. Так,што украінскі ўрад будзе перашкаджаць міжнароднаму суду па Данбасе.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру