05.12.2019 / 23:06

На пажарышчы каледжа ў Адэсе знайшлі цела жанчыны, яшчэ 13 зніклых шукаюць 1

Цела жанчыны было знойдзена на месцы пажару ў Адэскім каледжы эканомікі. Такім чынам, колькасць ахвяр трагедыі павялічылася да двух. 13 зніклых без вестак працягваюць шукаць, піша bbc.com.

Пад заваламі будынка знайшлі цела дарослай жанчыны без прыкмет жыцця. Цяпер супрацоўнікі міліцыі высвятляюць яе асобу.

Таксама ў выніку пажару пацярпелі 30 чалавек, іх выратавалі.

Адкрытага агню няма, пажарныя гасяць пад заваламі толькі асобныя ачагі тлення.

Чакаецца, што завалы будуць разбіраць усю ноч.

Як паведамляе адэскае выданне «Думская», ад пажару таксама пацярпелі сем пажарных.

Чатырох накрылі лесвіцы, якія ўпалі ад агню ўнутры дома.

І аднаго збіла з драбіны студэнтка, якая, ратуючыся ад агню, выскачыла з акна.

Паводле выдання, пажарны ў вельмі цяжкім стане - у яго сур'ёзная чэрапна-мазгавая траўма.

Сама студэнтка загінула - гэта першая ахвяра пажару.

Пажар пачаўся 4 снежня на трэцім паверсе старога будынка 1914 года пабудовы, які выкарыстоўваецца Адэскім каледжам эканомікі, права і гасцінічнага і рэстараннага бізнесу.

Лічыцца, што прычынай пажару магла быць няспраўная электратэхніка, у прыватнасці падаўжальнік.

Распаўсюду агню спрыяла тое, што частка ўнутраных перагародак у доме — з гаручага трыснягу.

NN.by

1
Казік / Адказаць
06.12.2019 / 00:38
Адэсса, агонь, загінулыя. Чарговы раз.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру