Сёння ў католікаў і часткі праваслаўных — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Лічыцца, што ад сёння пачынаюцца Калядныя святы.
6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Праваслаўны свет, які трымаецца новаюліянскага календара (Балгарыя, Грэцыя, Канстанцінопаль, Крыт, Румынія, Амерыканская праваслаўная царква) таксама адзначаюць святога Мікалая сёння.

Праваслаўныя, што карыстаюцца юліянскім календаром, ушаноўваюць яго 19 снежня.
Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых. Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат. Знаем, што святы Мікалай доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года.
Усё сваё жыццё прысвяціў справе міласэрнасці для душы і цела. Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысьціян у тым, што ён для ўсіх стаў сімвалам ахвярнай любові да бліжняга і спачувальнай міласэрнасці. Пасьля смерці Бог праславіў яго выключным дарам раблення цудаў, і таму гэта святога велічаюць Цудатворцам.
Лічыцца, што менавіта святы Мікалай (у ЗША ды іншых заходніх краінах ён стаў правобразам Санта-Клаўса) прыносіць падарункі на Каляды. Таму настаў самы час дзецям пісаць да яго лісты
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары