Міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 снежня склалі 9 158,9 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце).

За лістапад ЗВР знізіліся на 34,9 млн даляраў (на 0,4%) пасля росту ў кастрычніку на 362,9 млн. даляраў (на 4,1%), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лістапада абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 193 млн. долараў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лістападзе спрыялі купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0