Новыя падыходы да ўтылізацыі жывых святочных ёлак пасля навагодніх святаў зробяць у Мінску, паведамляюць Мінск-навіны.

Як расказаў генеральны дырэктар «Рэмондыс Мінск» Эрвін Куртбедзінаў, гэтай зімой гараджанам прапануюць выносіць ёлкі ў пэўныя месцы побач з іх дамамі, адкуль спецтэхніка прадпрыемствы вывезе дрэвы на перапрацоўку. Іх плануюць драбіць на дранку, кампост, мульчу. Такім чынам ёлкі будуць выкарыстоўваць паўторна.

— Днямі вывазу навагодніх дрэў прапануем зрабіць дзве апошнія нядзелі студзеня. Вопыт паказвае, што ў гэты час жыхары выкідваюць ёлкі найбольш актыўна, — удакладніў Э. Куртбедзінаў.

Працаваць з ёлкамі па-новаму будзе і другі аператар па вывазе адкідаў — «Спецкамунаўтатранс».

У мінулыя зімы непатрэбныя дрэвы пасля святаў у Мінску вывозілі на палігоны цвёрдых бытавых адыходаў і закопвалі. Гэты метад быў не надта экалагічным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0