06.12.2019 / 10:17

Прэм'ер аб прапанове зрабіць 31-га выходным: Давядзецца працаваць 8

Фота Надзеі Бужан

31 снежня беларусы будуць працаваць. Прапанову зрабіць гэты дзень выходным ва ўрадзе разгледзелі, але не падтрымалі. Пра гэта распавёў перад першым пасяджэннем новага парламента прэм'ер Сяргей Румас, піша Tut.by.

— Урад не падтрымлівае ўсталяванне 31 снежня выходных у сілу рознага шэрагу прычын — вытворчых і дзесьці асабістых, — расказаў прэм'ер. — Я не ведаю, як у вашых калектывах, але большасць апытаных калектываў не жадалі пазбаўляцца працоўнага дня 31 снежня для таго, каб мець магчымасць павіншаваць сваіх калегаў з надыходзячым Новым годам.

З 2 студзеня, па словах Румаса, сітуацыя іншая.

— Мы ўсё роўна адпачываем, як правіла, толькі потым даводзіцца гэты дзень адпрацаваць. Таму ўчора ўрад унёс у Адміністрацыю прэзідэнта праект указа па гэтым пытанні.

Зімовыя святы ў гэтыя дні не парадуюць беларусаў вялікай колькасцю дадатковых выходных дзён. Адпачываць мы будзем 25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (з адпрацоўкай у суботу 4 студзеня) 6 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 11 студзеня) і 7 студзеня.

Раней у інтэрнэце з'явілася петыцыя зрабіць выходным апошні дзень года (яе падпісалі больш 15,7 тысячы чалавек). Як пракаментавала яе экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, «як людзі і ўрад вырашаць, так і будзе».

NN.by

2
кеша коршатый / Адказаць
06.12.2019 / 10:19
Такое ощущение, что у тутэйшых при слове "работа" начинается обильный оргазм...))
0
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
06.12.2019 / 10:54
Правільна. Халопы павінны працаваць, пакуль паны будуць на Калядным турніры забаўляцца.
0
LitvinM / Адказаць
06.12.2019 / 11:22
Лукашенка і яго памагатыя даўно сказалі - беларусы маюць галоўнае права - права на труд
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру