БелТА

БелТА

Сёння пачалося першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. На ім трэба было выбраць спікера парламента — заявіць сваю кандыдатуру мог любы чалавек.

Ігар Марзалюк высунуў кандыдатуру папярэдняга старшыні Уладзіміра Андрэйчанкі: «Сапраўды патрыёт Беларусі, з каласальным досведам, заўзее за справу».

Андрэйчанка, дарэчы, кіруе палатай ад 2008 года — тры тэрміны.

Больш ахвотных не знайшлося, супраць ніхто не выступаў.

«Дзякуй вам усім за праяўлены давер», — сказаў Андрэйчанка.

У выніку за яго прагаласавалі 109 чалавек, адзін выступіў супраць.

Нагадаем, што ўчора Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Андрэйчанкам папрасіў дапамагчы арганізаваць працу новага парламента.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта права дэпутатаў — выбіраць старшыню Палаты прадстаўнікоў і яго намесніка. «Але думаю, што калі вы выканаеце мае даручэнні зараз, гэта будзе вялікі плюс у ваш дэпутацкі партфель», — падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0