Нацыянальны банк Беларусі з 24 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», паведамляе БЕЛТА.

Сярод новых манет «Брэсцкая крэпасць», «Палацава-паркавы ансамбль. Жылічы», «Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Мураванка», «Петрапаўлаўскі Сабор. Гомель», «Спаса-Прэабражэнская царква. Полацк», «Траецкае прадмесце. Мінск». Манеты наміналам 2 рублі выпусцяць накладам 25 тыс. штук кожнага наймення.

Акрамя таго, шэраг памятных манет выпусцяць у абарачэнне з 27 снежня. Сярод іх будуць тры віды манет «Дзень анёла» - залатыя (наміналам Br50, 399 штук), сярэбраныя (Br20, 2999 штук) і медна-нікелевыя (Br1, 4999 штук). У двух відах (сярэбраныя і медна-нікелевыя) будуць выпушчаныя манеты «Вялікі арлец» серыі «Птушка года», «Заказнік «Званец» серыі «Заказнікі Беларусі» і «Станіслаў Манюшка. 200 год».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0