06.12.2019 / 11:36

Кіраўніцтва Яндэкс.Таксі і Uber адказала Міністэрству транспарту 3

Чытайце таксама: Мінтранс узяўся за Uber і Яндэкс.Таксі

Uber, Яндэкс.Таксі і арэнда аўто з кіроўцам аказваюць паслугі таксі, таму ім трэба выконваць патрабаванні закона да такіх перавозчыкаў, лічаць у Мінтрансе. Парушальнікаў да адказнасці ўжо прыцягвае Транспартная інспекцыя, а неўзабаве падключыцца МАРГ.

На такія дзеянні дзяржаўных ведамстваў адказаў Іван Запольскі, кіраўнік па развіцці бізнэсу аб'яднанай кампаніі Яндэкс.Таксі і Uber ў Расіі і Беларусі: 

«Афіцыйных лістоў або прэтэнзій рэгулятара да нашых сэрвісаў мы не атрымлівалі. З убачанага ў СМІ складана зразумець, пра што канкрэтна ідзе гаворка ў лісце і каму ён адрасаваны. У цэлым можам сказаць наступнае: у тэксце ліста Міністэрства транспарту ёсць важная неадпаведнасць. Калі ў пачатку звароту справядліва адзначаецца, што сэрвісы Яндэкс.Таксі і Uber прадастаўляюць інфармацыйныя паслугі, то далей па тэксце нашым анлайн-платформам прыпісваецца аказанне паслуг перавозкі, якія, як сказана вышэй у гэтым жа звароце, прадастаўляюць перавозчыкі, якія супрацоўнічаюць з намі (а не самі платформы).

Галоўным прыярытэтам для нас з'яўляецца бяспека паездак. У цяперашні час мы рэалізуем адразу некалькі буйных праектаў, у тым ліку ўласныя распрацоўкі ў галіне маніторынгу ўвагі кіроўцы, хуткасці і манеры кіравання. Мы гатовыя ўкараняць іх на рынку Беларусі і адкрытыя да дыялогу з дзяржаўнымі органамі. Толькі ў гэтым годзе ў Рэспубліцы Беларусь мы адзіныя на рынку ўвялі ўласнае бясплатнае страхаванне пасажыраў і кіроўцаў, хоць заканадаўства не патрабуе гэтага ад сэрвісаў, а таксама запусцілі магчымасць замовіць машыну з дзіцячым крэслам у некалькіх гарадах. Мы з нецярпеннем чакаем, калі ў Беларусі з'явіцца магчымасць анлайн-праверкі пасведчанняў кіроўцы на прадмет іх сапраўднасці і валіднасці. Такую працу ў цяперашні час вядзе МУС Беларусі. Мы ў гэтым таксама зацікаўлены і гатовы аказваць тэхнічную падтрымку».

NN.by

1
makswit / Адказаць
06.12.2019 / 13:57
Сапраўды, Яндэкс таксі прадастаўляе фактычна інфармацыйныя паслугі для кіроўцаў таксі. Саміх жа кіроўцаў таксі - прадпрымальнікаў рэгіструюць дзярж.ворганы. Вось дзярж.ворганы, а не Яндэкс таксі, і павінны забясьпечыць, каб прадпрымальнікі-таксісты, якіх зарэгістравала дзяржава, выконвалі адпаведнае заканадаўства, мяркую.
1
Матёрый / Адказаць
06.12.2019 / 17:46
Просто русские портнёры обвалили рынок в Беларуси. Понятно конкуренция. Сегодня в райцентрах такси 4 рубля. Когда такое видно было?! Раньше у нас в райцентре одно такси (фирма) была. Сегодня, теряешься в номерах.
0
M.O. / Адказаць
13.12.2019 / 00:19
Лепш бы ўзялiся за Расею i яе паводзiны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру