06.12.2019 / 11:48

Марыя Васілевіч распавяла, які закон хоча праштурхнуць у парламенце 57

Самы малады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч плануе заняцца ўсур'ёз дапрацоўкай законапраекта «Аб абыходжанні з жывёламі». Пра гэта дзяўчына распавяла «Мінск-Навінам».

Нагадаем, гэты дакумент доўгія гады ляжыць у партфелях дэпутатаў і пераходзіць па спадчыне ад аднаго склікання да іншага.

— Мне не зразумела, чаму так адбываецца, можа, парламентарыі лічаць, што гэта не важны закон, - выказала здагадку М. Васілевіч.

Дарэчы, адна з першых спраў, якімі зоймецца яна ўжо як дэпутат парламента, стане разгляд па просьбе жыхаркі Брэста факту жорсткага абыходжання з жывёламі.

У самой Марыі няма хатняга гадаванца, аднак яна сказала, што вельмі любіць жывёл і, магчыма, хутка завядзе сабе чацвераногага сябра.

NN.by

11
Карсынскi / Адказаць
06.12.2019 / 11:58
Ах,ах...не размяшчайце матэрыял пра гэтую .............
36
гоблін / Адказаць
06.12.2019 / 12:02
Рыдаю мля от умиления.. закон о животных очень актуально для ербешки, прямо скажу..
2
меркаванне / Адказаць
06.12.2019 / 12:05
Т.б. яна лічыць сябе сумленнай пераможцай на выбарах? Ну і ну..
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру