06.12.2019 / 11:58

Зімой і не пахне: сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходныя

Фота Юліі Міцкевіч

У суботу, 7 снежня, воблачна з праясненнямі. Днём па паўночным захадзе дождж і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5.. + 1°С, днём -1.. + 5°С.

У нядзелю ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Ноччу -3.. + 3°С, днём 0.. + 6 ° С.

У панядзелак, 9 снежня, ноччу і раніцай на большай частцы, днём месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу -2.. + 5°С, максімальная днём +2.. + 8°С

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру