Фота К. Шастоўскага, radzima.org
Ноччу 25 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне ад жыхара Астраўца пра тое, што на тэрыторыі касцёла святых Касмы і Даміяна знаходзіцца хлопец, які парушае грамадскі парадак, у руках у яго палка, паведамляе СК.
Паводле следства, малады чалавек пашкодзіў 4 статуі, а таксама цалкам знішчыў 2 лаўкі, размешчаныя на тэрыторыі касцёла.
22-гадовы хлопец быў затрыманы на месцы здарэння супрацоўнікамі Дэпартамента аховы, але выразна растлумачыць прычыну ўчынку не змог.
Згодна з інфармацыяй рэлігійнай абшчыны касцёла шкода складае 500 рублёў.
Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).