novayagazeta.ru

novayagazeta.ru

Дэпартаваны з Беларусі расійскі апазіцыянер 22-гадовы Мікіта Чырцоў асуджаны ў Маскве на год калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне ў пятніцу прыняў Цвярскі раённы суд, паведамляе Еўрарадыё.

Чырцова прызналі вінаватым у прымяненні гвалту, які не меў небяспекі для здароўя, у дачыненні прадстаўніка ўлады. 27 ліпеня малады чалавек удзельнічаў у няўзгодненай з уладамі вулічнай акцыі ў расійскай сталіцы і ў нейкі момант штурхануў у грудзі паліцэйскага Юрыя Міхаленку. Мікіта Чырцоў заявіў у судзе, што не меў намеру нанесці траўму сілавіку, але суддзя аднеслася да гэтых яго слоў крытычна. Сам паліцэйскі сказаў, што фізічнага болю ён не адчуў.

Як вядома, абвінавачанне патрабавала адправіць апазіцыянера за краты на большы тэрмін — на 3 гады і 6 месяцаў.

Крымінальную справу ў дачыненні Чырцова распачалі ў канцы жніўня. Расійскага апазіцыянера, які быў у вышуку, затрымалі ў Мінску 28 жніўня, праз два дні яго дэпартавалі ў Расію і на 10 гадоў забаранілі ўезд у нашу краіну. Цікава, што па вяртанні ў Маскву Мікіту Чырцова не затрымлівалі. Толькі ў пачатку верасня суд арыштаваў яго на два месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0