Мінэнерга Казахстана яшчэ не пачынала перамовы з «Транснафтай» пра транзіт сваёй нафты ў Беларусь праз сістэму расійскага аператара, паведаміў віцэ-міністр энергетыкі Асет Магауоў, піша Interfax.by.

«Цяпер пакуль чыгунка (як варыянт лагістыкі), а па трубаправодным транспарце трэба будзе з «Транснафтай» размаўляць. Мы пакуль яшчэ не пачалі. Тут галоўнае дамовіцца па ўмовах пастаўкі спачатку канцэптуальна — якія аб'ёмы, сістэмы кантролю, ўзгадненне балансу, а потым ужо размаўляць з расійскім бокам па транзіце», - сказаў Магауоў журналістам у кулуарах ўрада ў пятніцу.

«Я думаю, калі ў нас будзе дамоўленасць з беларусамі, то не павінна быць праблем (з транзітам праз РФ)», - дадаў ён.

Паводле яго слоў, папярэдне беларускі бок заявіў, што зацікаўлены ў імпарце каля 3,2-3,5 млн тон нафты і цёмных нафтапрадуктаў у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0