Каля 20:00 5 снежня ў асабістым аўтамабілі быў знойдзены труп супрацоўніка Ашмянскага РАУС, паведамляе БелТА.

«Папярэдне ўстаноўлена, што смерць не носіць крымінальны характар і не звязаная з выкананнем службовых абавязкаў», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай міліцыі Яўген Дудко.

Супрацоўнікі Следчага камітэта па гэтаму факту праводзяць праверка. Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама выказвае спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Раней тэлеграм-канал Nexta паведамляў, што машына знаходзілася на стаянцы насупраць будынка міліцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра суіцыд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0