06.12.2019 / 14:37

Рыгор Сітніца не будзе балатавацца на трэці тэрмін кіраўніка Саюза мастакоў 1

Старшыня Беларускага саюза мастакоў адбыў на пасадзе два тэрміны і сыходзіць. Праўда, гучаць галасы з ідэяй перапісаць статут арганізацыі, каб Рыгор Сітніца ўсё ж такі застаўся. 17 снежня адбудзецца чарговы з’езд Саюза мастакоў, які абяцае быць нясумным, піша Народная воля.

«Я больш не збіраюся балатавацца, — гаворыць пакуль яшчэ дзейны старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца «Народнай Волі». — Як кажуць, «я адплаціў народу, чым моц мая магла»… Я сапраўды зрабіў для Саюза ўсё, што мог. А далей нехта іншы будзе кіраваць. Я ўжо даўно не належу сабе: ні ўвечары, ні днём, ні раніцай. Таму крыху адпачну і займуся тым, чым хачу. Хай маладзейшыя, спрытнейшыя прыходзяць. Усё вызначана нашым статутам, які я не збіраюся парушаць».

Па словах Сітніцы, яго асноўнае дасягненне за 6 гадоў у тым, што не адбылося ніводнага скандалу.

«Усё было ціха, мірна, паважна. І нават ва ўмовах фінансавай нішчымніцы мы нарасцілі наш патэнцыял. Мы перанеслі рэспубліканскія выставы на абласныя пляцоўкі, чаго ніколі не было. Гэта значнае дасягненне! Здолелі пашырыць нашу маёмасць — на паўтары тысячы метраў набылі новы цэх для скульптурнага камбіната. Мы зрабілі шмат розных культурных аб’ектаў, помнікі паставілі…», — кажа ён.

NN.by

12
Матёрый / Адказаць
06.12.2019 / 17:14
Жажда власти. Предлогаю пожизненно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру